Прэмія імя Міхала Анемпадыстава – 2025
(за вокладкі кніг 2024 года)
Штогадовая прэмія за найлепшую кніжную вокладку, заставана ў 2019 годзе ў памяць пра Міхала Анемпадыстава.
Арганізатарамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН і фонд “Open Culture”.
Мэты прэміі:
- Вызначэнне найлепшых вокладак беларускіх кніг;
- Падтрымка дызайнераў беларускай кнігі;
- Ушанаванне памяці выбітнага дзеяча беларускай культуры Міхала Анемпадыстава.
Прэмія прысуджаецца аўтару або камандзе аўтараў за найлепшую вокладку беларускай кнігі, выдадзенай у годзе, што папярэднічае году намінавання на Прэмію. Беларускай кнігай лічыцца кніга, якая адпавядае як мінімум двум з наступных крытэрыяў: выдадзена ў беларускім выдавецтве; напісана беларускім аўтарам; напісана па-беларуску альбо перакладзеная з беларускай; яе змест змест звязаны з Беларуссю або яе культурай.
Міхал Анемпадыстаў (1964–2018) — мастак, дызайнер, паэт, публіцыст і адзін з найбольш яркіх даследчыкаў беларускай візуальнай культуры. Ён шмат зрабіў для асэнсавання сучаснай беларускай ідэнтычнасці праз дызайн, кніжную графіку, музыку і мастацкія праекты. Яго праца паказала, што кніжнае афармленне з’яўляецца не толькі дадаткам да тэксту, але і самастойнай мастацкай мовай.
СЕЗОН 2025
(за вокладкі 2024 года)
Навіны
Журы абвясціла пераможцу прэміі Анемпадыстава 2025 за вокладкі 2024 года
Цырымонія ўручэння прэміі Анемпадыстава 2025 адбудзецца 25 кастрычніка
Там, дзе хрыбток кнігі робіцца героем, а шрыфт – інтрыгаю! Кароткі спіс прэміі імя Міхала Анемпадыстава 2025
Доўгі спіс прэміі імя Міхала Анемпадыстава 2025 – усё бліжэй да фіналу!
Абвешчаны поўны спіс намінантаў прэміі імя Міхала Анемпадыстава 2025












































