
Прэмія імя Міхала Анемпадыстава – 2026
(за вокладкі кніг 2025 года)
Штогадовая прэмія за найлепшую кніжную вокладку, заставана ў 2019 годзе ў памяць пра Міхала Анемпадыстава.
Арганізатарамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН і фонд “Open Culture”.
Мэты прэміі:
- Вызначэнне найлепшых вокладак беларускіх кніг;
- Падтрымка дызайнераў беларускай кнігі;
- Ушанаванне памяці выбітнага дзеяча беларускай культуры Міхала Анемпадыстава.
Прэмія прысуджаецца аўтару або камандзе аўтараў за найлепшую вокладку беларускай кнігі, выдадзенай у годзе, што папярэднічае году намінавання на Прэмію. Беларускай кнігай лічыцца кніга, якая адпавядае як мінімум двум з наступных крытэрыяў: выдадзена ў беларускім выдавецтве; напісана беларускім аўтарам; напісана па-беларуску альбо перакладзеная з беларускай; яе змест змест звязаны з Беларуссю або яе культурай.
Міхал Анемпадыстаў (1964–2018) — мастак, дызайнер, паэт, публіцыст і адзін з найбольш яркіх даследчыкаў беларускай візуальнай культуры. Ён шмат зрабіў для асэнсавання сучаснай беларускай ідэнтычнасці праз дызайн, кніжную графіку, музыку і мастацкія праекты. Яго праца паказала, што кніжнае афармленне з’яўляецца не толькі дадаткам да тэксту, але і самастойнай мастацкай мовай.
Навіны
Сябры журы расказваюць пра кніжныя вокладкі гэтага сезона. Анатоль Лазар
Запрашаем на цырымонію ўручэння прэміі імя Міхала Анемпадыстава 2026 за найлепшую кніжную вокладку
Кароткі спіс прэміі імя Міхала Анемпадыстава 2026 (за выданні 2025 года)
Доўгі спіс прэміі імя Міхала Анемпадыстава 2026 (за выданні 2025 года)
Поўны спіс прэміі імя Міхала Анемпадыстава 2026
Адкрыты прыём заявак на прэмію імя Міхала Анемпадыстава 2026 за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі!




























































