Артыкулы
Тры гэтыя тэксты аб’ядноўвае адзін матыў: не столькі біяграфія Міхала Анемпадыстава, колькі спроба зразумець, чаму ягоная прысутнасць у беларускай культуры застаецца такой адчувальнай.
Сяргей Харэўскі:
Аднойчы Міхал спаліў складзеныя сваім сябрам спісы людзей, арганізатараў палітычнай партыі. Бо разумеў, чым тыя лісты могуць абярнуцца ў чужых руках. Пра гэты і іншыя ўчынкі згадвае Сяргей Харэўскі. Ён разважае пра густ як форму мыслення, пра дызайн, які ніколі не бывае толькі аздабленнем, і шчодра дзеліцца ўспамінамі пра чалавека, эталона беларускай візуальнай культуры.
Тацяна Нядбай
Для сваёй першай кнігі маладая паэтка атрымала ад ужо славутага Міхала Анемпадыстава… 18 варыянтаў вокладкі! Тая лічба лепш за любыя словы сведчыць пра ягонае стаўленне да працы. Пра кніжны дызайн як мастацтва, пра адказнасць перад аўтарам і чытачом і пра тое, чаму імя Анемпадыстава стала знакам якасці беларускай кнігі, – у размове з лідэркай Беларускага ПЭНа.
Ева Вежнавец
Для вокладкі кнігі Евы Вежнавец “Шлях дробнай сволачы” Анемпадыстаў намаляваў збітую лесвіцу, якая кінута долу. Пісьменніца ніколі не расказвала яму, што менавіта гэты вобраз быў адным з самых важных успамінаў яе дзяцінства – сімвалам таго, што прыступкі вядуць не толькі ўгару. Чытайце развагі пра мастака, які дзіўным чынам умеў бачыць больш, чым яму казалі словамі.




