Прэмія імя Міхала Анемпадыстава – 2024

(за вокладкі кніг 2023 года)

Штогадовая прэмія за найлепшую кніжную вокладку,  заставана ў 2019 годзе ў памяць пра Міхала Анемпадыстава.

Арганізатарамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН і фонд “Open Culture”.

Мэты прэміі:

  • Вызначэнне найлепшых вокладак беларускіх кніг;
  • Падтрымка дызайнераў беларускай кнігі;
  • Ушанаванне памяці выбітнага дзеяча беларускай культуры Міхала Анемпадыстава.

Прэмія прысуджаецца аўтару або камандзе аўтараў за найлепшую вокладку беларускай кнігі, выдадзенай у годзе, што папярэднічае году намінавання на Прэмію. Беларускай кнігай лічыцца кніга, якая адпавядае як мінімум двум з наступных крытэрыяў: выдадзена ў беларускім выдавецтве; напісана беларускім аўтарам; напісана па-беларуску альбо перакладзеная з беларускай; яе змест змест звязаны з Беларуссю або яе культурай.

Міхал Анемпадыстаў (1964–2018) — мастак, дызайнер, паэт, публіцыст і адзін з найбольш яркіх даследчыкаў беларускай візуальнай культуры. Ён шмат зрабіў для асэнсавання сучаснай беларускай ідэнтычнасці праз дызайн, кніжную графіку, музыку і мастацкія праекты. Яго праца паказала, што кніжнае афармленне з’яўляецца не толькі дадаткам да тэксту, але і самастойнай мастацкай мовай.